Cтатус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі

14 марта 2014
Найбуйнейшым беларускім аб'ектам, якія будуюцца, можа быць прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі. Гэта стала магчымым дзякуючы ўказу Прэзідэнта, які быў падпісаны напярэдадні. У ліку першых аб'ектаў - гасцініцы, якія расчыняць свае дзверы падчас чэмпіянату свету па хакеі і галоўная будоўля краіны - Беларуская атамная станцыя. Добраўпарадкаванне прылеглых тэрыторый, дапамога ў будаўніцтве і ўзвядзенне лядовых арэн у розных рэгіёнах краіны - ва ўсім гэтым дапамогуць студэнцкія атрады самага маладзёжнага грамадскага аб'яднання Беларусі.

Пра тое, якую ролю адвялі моладзі на будаўніцтве першай Беларускай атамнай станцыі і куды па-ранейшаму, нягледзячы на статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі, на гэтым аб'екце студэнтам уваход забаронены, глядзіце сёння вечарам у Панараме. Рэпартаж нашых карэспандэнтаў з горада атамшчыкаў.