Cтартавалі сумесныя вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі

10 сентября 2015

Некалькі гадзін назад стартавалі сумесныя вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Шчыт Саюза - 2015". Месца дыслакацыі - палігоны ў Ленінградскай і Пскоўскай абласцях. У вучэнні прымаюць удзел больш за 8 тысяч вайскоўцаў, каля 80-ці самалётаў і верталётаў, 400 адзінак узбраення і ваеннай тэхнікі, у тым ліку каля 100 танкаў.

Як адзначылі арганізатары вучэнняў, "Шчыт Саюза" носіць выключна абарончы характар і не накіраваны супраць якой-небудзь дзяржавы. Трэніроўка спрыяе падтрыманню стабільнасці, умацаванню міру і спакою ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне.