Cталі вядомыя даты школьных выпускных вечароў і іспытаў гэтага года

2 апреля 2018

Свой апошні званок адзінаццацікласнікі пачуюць 30 мая. Ужо 1 чэрвеня выпускнікі здадуць іспыт па мове: рускай або беларускай на выбар. Далей праверка ведаў па матэматыцы, замежнай мове і гісторыі Беларусі. А пабываць на святочным балі з нагоды заканчэння школы будучыя абітурыенты змогуць 9 або 10 чэрвеня. 

Выпускнікі малодшай, сярэдняй школы або гімназій вучобу закончаць 31 мая. Іспыты за 9 клас пройдуць з 1 па 9 чэрвеня.