#СпасибоМедикам. Студэнты напісалі сотню паштовак са словамі падзякі ўрачам
14 апреля 2020
Сюрпрыз для медыкаў арганізавала моладзь Брэста: студэнты напісалі сотню паштовак са словамі падзякі ўрачам. І на кожнай - малюнак сэрца. Акцыя рэспубліканская і далучыцца да яе можа любы: эскіз можна запампаваць у інтэрнэце і раздрукаваць, або зрабіць паштоўку сваімі рукамі. Пасланні з пазнакай "дзякуй медыкам" Белпошта адпраўляе бясплатна. Выказаць удзячнасць урачам можна і не выходзячы з дому: у сетцы запусцілі флэшмоб: #СпасибоМедикам публікуюць тэксты, фота і відэа.













