COVID не пройдзе. Рэпартаж аб узаемадзеянні кантрольных ведамстваў Беларусі і Расіі

24 мая 2020
Бескаранціннае перамяшчэнне для нас з вамі ўнутры краіны і адкрытыя межы  з іншымі дзяржавамі не гавораць аб тым, што нічога не робіцца для таго, каб прадухіліць пранікненне інфекцыі звонку. Наш наступны рэпартаж пра ўзаемадзеянне кантрольных ведамстваў Беларусі і Расіі. Аўтамабілі, якія прыехалі з усходу, не праходзяць мытны або пагранічны  надгляд, а вось пасты з санэпідстанцыяй, міліцыяй і транспартнай інспекцыяй  на варце. Што ўваходзіць у іх абавязкі і якую працэдуру праходзяць тыя, хто прыязджае ці праходзіць транзітам нашу краіну?

Уладзімір Каралёў прыгледзеўся да праверак на дарогах. Мы знаходзімся ў Добрушскім раёне, адсюль да тэрыторыі Расіі 12 км. Тут у прыгранічнай паласе нясуць службу адразу некалькі ведамстваў, каб супрацьстаяць "імпарту" каранавіруснай інфекцыі. Многія беларусы з-за каранцінных мер у Расіі пазбавіліся працы і зараз вяртаюцца на радзіму. Гэта датычыцца як нелегальных гастарбайтараў, так і афіцыйна працаўладкаваных. Тут ім выдаюць прадпісанне на самаізаляцыю. 

Такія меры ў Беларусі ўведзены з канца сакавіка. Асобы, якія ўязджаюць на тэрыторыю краіны, 14 дзён абавязаны знаходзіцца на самаізаляцыі - менавіта столькі доўжыцца інкубацыйны перыяд у інфекцыі. Прычына - не заразіць навакольных у выпадку бессімптомнай хваробы. Кожны, хто ўязджае, падпісвае дакумент. На працягу ўсяго часу яго будуць наведваць медыкі і міліцыянеры.  Тут жа працуюць і медыкі, у іх кампетэнцыі не толькі памераць тэмпературу, а і растлумачыць правілы самаізаляцыі, расказаць, як будзе працаваць праверка, бо ў выпадку невыканання штраф - ад 54 да 1350 рублёў. 

За дзень такіх патрабаванняў толькі ў гэтым месцы за адну 12-гадзінную змену медыка можа быць выпісана больш  чым сто. Змякчэнне каранцінных мер у Расіі павялічыла паток прыезджых. Пік паездак прыпадае на ноч. З-за  адсутнасці афіцыйных зносінаў  расійскія перавозчыкі самі арганізоўваюць дастаўку пасажыраў у іншую краіну.


З пачатку пандэміі на ўездзе ў краіну таксама кругласутачна працуюць супрацоўнікі транспартнай інспекцыі


У іх сферы кантролю  грузавікі. Тыя, хто едзе транзітам праз Беларусь, павінны накіроўвацца па самым кароткім шляху і пакінуць тэрыторыю на наступны дзень. Пасля паўночы вадзіцель можа быць аштрафаваны. 

Па ўсёй краіне для транзітных перавозчыкаў адведзены 54 месцы запраўкі,  тут жа пункты харчавання і месцы адпачынку. Кожнаму дальнабойшчыку выдаецца напамінак  з легальнымі прыпынкамі.  Больш за ўсё фур едзе транзітам з Расіі ў Еўропу. За 2 месяцы многія вадзіцелі вывучылі новыя патрабаванні. Спыніўся не ў тым месцы - штраф. Максімальны 1350 рублёў. Злосныя парушальнікі могуць затрымацца ў краіне на 15 сутак. 

Дальнабойшчыкі не заўсёды задаволены цяперашняй сітуацыяй,  многія  наракаюць на недахоп стаянак, абмежаванасць перамяшчэнняў (напрыклад, у выпадку непрадбачанай паломкі) і высокія спагнанні.  Такія звароты паступаюць і ў Мінтранс. На гэтым тыдні ведамства заявіла аб павелічэнні колькасці дадатковых стаянак для адпачынку, харчавання і заправак транзітным перавозчыкам па ўсёй краіне - плануецца выдзеліць больш  за 40 новых стаянак. У ведамстве адзначылі, што аналізуюць запаўняльнасць месцаў і прымаюць меры для камфортнай паездкі транзітных цяжкагрузаў.