COVID-19: У Беларусі акрыялі 29 чалавек

25 марта 2020
Беларускія медыкі правялі каля 23 тысяч тэстаў на COVID-19. Такая інфармацыя размешчаная на афіцыйным Telegram-канале Міністэрства аховы здароўя. З бальніц ужо выпісаныя або рыхтуюцца да выпісу 29 пацыентаў. Раней іх аналізы далі станоўчы вынік. У працэсе лячэння паўторна праведзеныя тэсты на COVID-19 пацвердзілі адсутнасць прыкмет каранавіруснай інфекцыі. Акрамя таго, яшчэ 57 пацыентаў працягваюць лячэнне. Па двух грамадзянах урачы праводзяць дадатковыя праверкі аналізаў.