COVID-19. У Беларусі на стацыянарным лячэнні знаходзіцца 1331 чалавек

9 апреля 2020
У Беларусі ўжо праведзена 49 000 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. За суткі ў краіне робяць каля 3 000 даследаванняў - задзейнічаныя 14 лабараторый. На стацыянарным лячэнні 1331 чалавек. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай або сярэдняй форме. 55 маюць патрэбу ў падтрымцы апарата ШВЛ. Паправіліся 139 чалавек. За ўвесь перыяд правядзення тэст-даследаванняў на COVID-19 зафіксавана 16 смерцяў. У асноўным гэта пацыенты, у якіх шматлікія хранічныя захворванні былі ўскладненыя каранавіруснай інфекцыяй.