COVID-19 не перадаецца праз паветра

30 марта 2020
У СААЗ абверглі адно з самых распаўсюджаных меркаванняў наконт  каранавіруса. COVID-19  не перадаецца праз паветра, бо кроплі з вірусам вельмі цяжкія, каб затрымлівацца ў ім, гаворыцца на сайце арганізацыі. Заражэнне адбываецца, калі здаровы чалавек знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад інфікаванага. Таму ў СААЗ зноў падкрэслілі: каб пазбегнуць хваробы,  трэба захоўваць дыстанцыю  метр, не дакранацца да паверхняў, дбайна мыць або дэзынфікаваць  рукі.