COVID-19 мог апынуцца ў Еўропе яшчэ летась

6 мая 2020
Гэта пацвярджаюць супрацоўнікі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Паводле звестак шведскага Агенцтва грамадскай аховы здароўя, хутчэй за ўсё, асобныя выпадкі заражэння ў краіне былі яшчэ  летась у  лістападзе. А ў Францыі вірус знайшлі ў аналізах пацыента, якога шпіталізавалі 27 снежня. Прадстаўнік СААЗ Крысціян Лайндмаер заклікае ўсе краіны надаць увагу пошуку ранніх выпадкаў COVID-19. Навукоўцы хочуць атрымаць больш зразумелае ўяўленне аб тым, як насамрэч адбывалася распаўсюджванне віруса.