COVID-19: 203 чалавекі паправіліся і выпісаныя

12 апреля 2020
Як паведаміла сёння Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі праведзена больш за 64 000 тэстаў на каранавірус. Задзейнічана 17 лабараторый. Зарэгістравана 2578 чалавек з наяўнасцю COVID-19. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай або сярэдняй форме. 50 інфіцыраваных маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Пасля лячэння паправіліся і выпісаныя 203 чалавекі. Памерла 26 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў  з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.