Cацыяльная падтрымка і падрыхтоўка да Дня ведаў

27 августа 2013

Беларускі саюз жанчын сумесна з Таварыствам інвалідаў сёння ўпершыню віншаваў першакласнікаў, маці якіх з абмежаванымі магчымасцямі. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія ўпершыню сёлета сядуць за парту, атрымалі школьныя сумкі, наборы для пісьма і кнігі.



Такія ж сустрэчы Беларускі саюз жанчын арганізуе і ў іншых гарадах. У будучым дабрачынную акцыю плануецца зрабіць традыцыйнай.