Cупрацоўнікі ДАІ нагадваюць правілы паводзін на пешаходных пераходах

23 марта 2021

Бяспека на дарозе напярэдадні школьных канікул. Каб знізіць колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ўжо зараз нагадваюць юным удзельнікам дарожнага руху правілы паводзін на пешаходных пераходах. На вуліцах сталіцы інспектары ўручаюць дзецям памяткі і флікеры, а таксама патрулююць аварыйна небяспечныя нерэгулюемыя пешаходныя пераходы. Асаблівая ўвага да зебры паблізу ўстаноў адукацыі.

Пра бяспеку на дарозе расказваюць і на ўроках. Дзяржаўтаінспекцыя рэгулярна праводзіць у сталічных школах інтэрактыўныя заняткі з тэматычнымі віктарынамі і квестамі.