Cкладаныя ўмовы надвор'я ствараюць небяспечную сітуацыю на дарогах

9 января 2019

Асабліва ўважлівымі вадзіцелям неабходна быць падчас абгону. Заснежаныя дарогі і абмежаваная бачнасць ператвараюць такі манеўр у сапраўды экстрэмальны. Па звестках ДАІ, менавіта лабавыя сутыкненні летась сталі самым частым ДТЗ. Удзельнікі такіх аварый часцей за ўсё атрымліваюць самыя сур'ёзныя траўмы. Супрацоўнікі ДАІ раяць быць асабліва пільнымі ў цёмны час і снегапад перад пешаходнымі пераходамі - як у горадзе, так і за яго межамі. Загадзя зніжаць хуткасць, каб паспець зрэагаваць у выпадку з'яўлення пешахода.