Cкарэктаваць шосты школьны дзень установы адукацыі павінны аператыўна

19 января 2017

У шосты школьны дзень для вучняў і бацькоў плануюць праводзіць кансультацыі па вучэбных прадметах - своеасаблівыя дадатковыя заняткі, каб дзеці лепш засвоілі матэрыял. Такі загад падпісаў сёння міністр адукацыі Ігар Карпенка прама падчас візіту ў адну са школ Слуцкага раёна. На думку міністра, у суботу ў школе павінен быць задзейнічаны ўвесь педсастаў, а не толькі псіхолаг і класны кіраўнік.

Загад дае магчымасць вынесці ў субботу (пакуль толькі для старшакласнікаў) прадметныя факультатывы ў суботні дзень і тым разгрузіць тыдзень. Акрамя таго, па планах у старэйшых класах у суботні дзень будуць праводзіць практычныя заняткі па працы не ў школе, а ў каледжах і тэхнікумах. Па словах міністра, гэта дазволіць вызначыцца з прафесіяй або проста пераняць вопыт, які спатрэбіцца ў дарослым жыцці. Такія новаўвядзенні носяць рэкамендацыйны характар: фактычна кожная школа будзе сама рэгуляваць і вызначаць план заняткаў і кансультацый у шосты школьны дзень.

Па словах Ігара Карпенкі, адкарэктаваць шосты школьны дзень установы адукацыі павінны аператыўна. Бацькі змогуць заўважыць новаўвядзенні ўжо літаральна праз тыдзень.