Cітуацыю на дарозе ўскладняюць умовы надвор'я

13 марта 2018

Cітуацыю на дарозе гэтымі днямі ўскладняюць умовы надвор'я. З-за моцнага туману і галалёдзіцы значна пагаршаецца бачнасць і ў некалькі разоў павялічваецца тармазны шлях аўтамабіля. Гэта можа прывесці да заносаў і наездаў, асабліва ў цёмны час сутак. У сувязі з гэтым інспектары ДАІ раяць вадзіцелям быць максімальна ўважлівымі, выбіраць бяспечны хуткасны рэжым і дыстанцыю, а таксама рухацца з уключаным блізкім святлом фар.