Cirque Du Soleil прэзентуе новае шоу

21 декабря 2019
Ім стала цесна пад купалам. Упершыню Cirque Du Soleil кінуў выклік лядовай арэне. Шоу Crystal - мікс фігурнага катання і цыркавога мастацтва - трупа прывязе ў Мінск. Прэм'ера пастаноўкі адбылася ў Манрэалі, там знаходзіцца штаб кватэра Du Soleil. Усяго ў штаце кампаніі працуе каля 4 тысяч чалавек, што дазваляе даваць паказы ў розных пунктах свету адначасова. У Crystal задзейнічана 43 высакакласныя артысты. На канькі паставілі нават музыкантаў. 

Выклік гравітацыі кідае і наш зямляк. Дарэчы, у спектаклях канадскага цырка ніколі не задзейнічаюць жывёл. Новае шоу самай спрытнай трупы ў свеце ў Маскве ацаніла і наш карэспандэнт - Дар'я Тарасава (відэа).