Моцныя снегапады абрынуліся сёння на Беларусь

30 ноября 2016

Яшчэ больш дапоўніў зімовую карціну мароз. Складаныя пагодныя ўмовы паўплывалі на расклад вакзалаў і працу грамадскага транспарту. У сваю чаргу Нацыянальны аэрапорт Мінск функцыянуе ў штатным рэжыме. З-за прагназуемых маразоў расійскі авіяперавозчык "Аэрафлот" паведаміў аб адмене 60 рэйсаў на вылет і прыбыццё ў аэрапорт Шарамецьева першага і другога снежня з-за дрэнных метэаўмоў. Паводле змяненняў у раскладзе, заўтра будзе адменена 46 авіярэйсаў і 14 затрымана. Аб прыходзе каляндарнай зімы нагадваюць і ў ДАІ. З заўтрашняга дня і па 1 сакавіка зімовая гума на аўтамабілі павінна быць абавязковая. У адваротным выпадку штраф за парушэнне ПДР.