Чжаа Лэцзі з дэлегацыяй КНР наведаў Нацыянальную бібліятэку

21 Верасня 2018

Кітайскі палітык, член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК Кампартыі Кітая Чжаа Лэцзі з афіцыйным візітам у нашай краіне. Напярэдадні госць наведаў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а сёння прадстаўніка КНР і ўсю дэлегацыю сустракалі ў Нацыянальнай бібліятэцы. У галоўным кнігасховішчы для гасцей правялі экскурсію, пазнаёміўшы з тэхнічным абсталяваннем і каштоўным кнігафондам. Навучэнцы творчых ВНУ Мінска, у тым ліку кітайскія студэнты, выступілі з канцэртам. Чжаа Лэцзі перадаў Нацыянальнай бібліятэцы каля чатырох тысяч кніг па гісторыі і сучасным развіцці Кітая.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя