Чытанка" - першы мабільны дадатак аўдыякніг прэзентавалі ў Капылі

5 сентября 2021

Дзень беларускага пісьменства адзначае сёння ўся краіна. Сотні літаратараў, выдаўцоў, журналістаў з’ехаліся ў 28-ю сталіцу свята – старажытны Капыль. 

Раніцай  сюды прыбыла  навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў”. 1 верасня ўдзельнікі адправіліся з Мінска  праз Баранавіцкі, Ганцавіцкі, Лунінецкі, Салігорскі, Слуцкі, Уздзенскі раёны і сёння ў капыльскім храме Узнясення Гасподняга  правялі святочную службу, хрэсны ход і сустрэчу з жыхарамі мястэчка. А зараз на галоўнай сцэне  свята ў самым сэрцы горада - урачыстае адкрыццё  Дня беларускага пісьменства. 

Адтуль на прамую сувязь са студыяй выходзіць наш карэспандэнт Вольга Мядзведзь (прямое ўключэнне). 

Раніца выдалася сапраўды насычанай. Гадзіну таму пачала працаваць віртуальная бібліятэка – першы ў нашай краіне мабільны дадатак аўдыякніг "Чытанка". У зборы ўжо больш за 60 тамоў не только беларускай класікі, але і сучаснікаў, а папаўняць яго будуць аўтарамі і аўдыяспектаклямі. 

Тэхналагічна цікавых забаў для наведвальнікаў у гэтым годзе сапраўды шмат. 5 кіламетраў па Капылі праз народныя загадкі, малавядомыя факты пра пісьменнікаў і гісторыю горада.  Новы інтэрактыў гэтага сезона – пешаходны QR-квест "Капыльскі ро". Пераможцам стане той, хто пераадолее дыстанцыю ўсяго за гадзіну. 

Памятныя знакі Цішку Гартнаму і майстру-гарбару ўпрыгожылі Капыль 

Што да класічных формаў, памятны знак ураджэнцу Капыля, пісьменніку, драматургу, журналісту Цішку Гартнаму адкрылі ля краязнаўчага музея. Літаратар таксама стаў правобразам яшчэ аднаго помніка “Майстар-гарбар”, бо пачынаў сваю дзейнасць на радзіме менавіта з вырабу скуры. 

Дзень беларускага пісьменства ў мініяцюры разляціцца мінімум 30 тысячам адрасатаў. Такім тыражом надрукаваны канверт з арыгінальнай маркай у гонар свята ў Капылі. Цырымонію памятнага гашэння правялі высокія госці ля абноўленага паштовага філіяла. 

Цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства ўжо пачалася. Арганізатары абяцаюць яскравае шоу з выкарыстаннем тэхналогій дапоўненай рэальнасці. Тут жа пачуем імёны лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Нагадаю, нашы калегі з тэлеканала "Беларусь 3" вядуць прамую трансляцыю канцэрта. Далучайцеся да свята праз экраны, калі не можаце апынуцца ў Капылі.