"Чытаем класіку разам" сёння на сайце тэлеканала "Беларусь 3" і ў YouTube

13 апреля 2020
"Чытаем класіку разам". Сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства культуры стартуе сёння. Ён прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Раман "Каласы пад сярпом тваім" загучыць галасамі беларускіх артыстаў, журналістаў, культурных і грамадскіх дзеячаў. Здымка разгарнулася ў залах Музея гісторыі беларускай літаратуры. Глядзець і слухаць анлайн-чытанні можна на працягу двух тыдняў. Сустрэча з віртуальнай аўдыторыяй у 16 гадзін штодня. Даступны праект на юцюб-канале і ва ўсіх сацыяльных сетках музея.

Міхаіл Рыбакоў, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: "У апошні час цікавасць да беларускай літаратуры, да творчасці беларускіх класікаў усё павялічваецца, і вось, пэўна, зараз вельмі актуальна, што гэтая акцыя таксама дадасць свой уклад у веды нашых людзей аб тым, што і нам, беларусам, ёсць чым ганарыцца, што ў нас былі свае класікі, што ў нас годныя літаратурныя творы, якія перакладаліся на шматлікія мовы свету".

"Чытаем класіку разам" - на сайце "Беларусь 3"

Інфармацыйную падтрымку праекту "Чытаем класіку разам" акажуць і платформы Белтэлерадыёкампаніі. Чытанні з'явяцца на сайце тэлеканала "Беларусь 3" і ў “Юцюбе”.