Ехаў, праваліўся ў яму, дзірка у коле. Такі сцэнарый знаёмы многім вадзіцелям, асабліва з надыходам адлігі. І такое траплянне ў дарожную пастку можа лічыцца сапраўдным ДТЗ.
Толькі сёння раніцай у раёне Дражні на кальцавой наша здымачная група налічыла з дзясятак аўто на абочыне з аварыйкай. Гэта не флешмоб. Ва ўсіх адна і тая ж бяда - прабітае левае пярэдняе кола. У выніку - спазненне на работу, змарнаваны час і патрачаныя нервы.
Такую ж гісторыю нам расказваюць яшчэ некалькі вадзіцеляў. Кажуць: яма на іх шляху з'явілася настолькі нечакана, што нават затармазіць не паспелі. Аб'ехаць яе ў шчыльным патоку раніцай ніяк немагчыма.
За апошнія некалькі дзён з надыходам адлігі ўжо не адзін дзясятак аўтамабілістаў сутыкнуліся з ямамі на сталічнай кальцавой. Ды так сутыкнуліся, што справа скончылася даволі сур'ёзнымі паломкамі. А між тым, сцвярджаюць інспектары ДАІ, нават такія здарэнні лічацца ДТЗ. А таму вызываць экіпаж ДПС трэба абавязкова.
У такіх выпадках складаецца пратакол, тлумачаць інспектары ДАІ. Гэты ж дакумент можа потым стаць падставай для таго, каб спагнаць грошы з віноўніка ДТЗ і атрымаць страхоўку. Гэта для тых, у каго ёсць так званае страхаванне КАСКА.
Людзі, якія сёння раніцай пацярпелі ад неідэальнага асфальту на кальцавой, настроены рашуча. Усей нешчаслівай кампаніяй збіраюцца выставіць дарожнікам рахунак. Калі спатрэбіцца, то пойдуць нават у суд. Па словах пацярпелых, шкада не столькі грошай. Новыя колы ўсё ж такі справа нажыўная. Іншае пытанне, што такія паломкі на хуткаснай трасе могуць прывесці да куды больш сур'ёзных наступстваў.
Пакуль жа вадзіцелям застаецца хіба што толькі быць уважлівымі ўтрайне, бо відавочна, што за некалькі гадзін сітуацыя наўрад ці выправіцца. А вось паведаміць па такую сітуацыю на дарозе можна па кароткім нумары 125. Дарожнікі чакаюць інфармацыю пра ямы на кальцавой.














