Чужых дзяцей не бывае

7 июля 2014

Яшчэ адзін крок насустрач тым, для каго чужых дзяцей не бывае. У Беларусі ўвайшоў у сілу ўказ аб новым відзе дзяржаўнай падтрымкі для прыёмных бацькоў. Зараз для адаптацыі дзіцяці ў новай сям'і адзін з бацькоў зможа на працягу паўгода пасля ўсынаўлення ўзяць водпуск да 90 дзён. Праўда, зарплата пры гэтым не захоўваецца. Замест гэтага сям'я зможа атрымаць разавую выплату, калі звернецца ва ўпраўленне адукацыі па месцы жыхарства.


Зараз у нашай краіне больш за 80% дзетак, пакінутых без бацькоў, знаходзяцца ў дамах сямейнага тыпу. Дарэчы, летась усынавілі больш як паўтысячы малых. Прычым каля паловы з іх - гэта дзеці старэйшыя за 3 гады.