Крыху больш за суткі да старту. Мінск правёў генеральную рэпетыцыю адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў

20 июня 2019

Усяго адзін дзень застаўся да цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў.

На стадыёне "Дынама" працягваецца падрыхтоўка да цырымоніі адкрыцця. Крыху больш за суткі застаецца да афіцыйнай адмашкі спаборніцтваў. Напярэдадні вечарам прайшоў генеральны прагон з гледачамі. Сотні артыстаў, танцораў і валанцёраў-статыстаў, якія на час сталі дублёрамі атлетаў, ужо выпрабавалі сцэну. На нізкім старце не толькі творчая каманда, але і тэхнічныя службы. Адпрацаваныя ўсе сцэнарыі здымкі. Спецыялісты Белтэлерадыёкампаніі ў тандэме з дамашнім вяшчальнікам забяспечаць бесперапынную трансляцыю ў фармаце высокай  дакладнасці.

Дэталі маючай адбыцца  цырымоніі дагэтуль трымаюць у сакрэце. Здымачным групам забаронена працаваць у арэне аж да 21 чэрвеня. Але ўжо вядома, што шоу-праграму будуць суправаджаць тэхналогіі дапоўненай рэальнасці.