Каб стаць кандыдатам у дэпутатыда, трэба да 7 кастрычніка перадаць неабходную колькасць подпісаў

13 сентября 2019

У Мінскай вобласці зарэгістраваны 53 ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Як расказалі сёння ў аблвыканкаме, той, хто мае намер стаць кандыдатам у дэпутаты, павінен да 7 кастрычніка перадаць неабходную колькасць подпісаў, а таксама, калі патрабуецца, матэрыялы аб вылучэнні ад палітычных партый або працоўных калектываў. Скаргаў на адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп не паступала. Дарэчы, абласная камісія па выбарах дэпутатаў працуе ў сталіцы ў будынку Мінскага аблвыканкама.

Нагадаем, выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу  адбудуцца  17 лістапада.



Тэгі:

#Выборы 2019