Каб аддаць голас за кандыдата, Ігар Карпенка прыбыў на выбарчы ўчастак з сям'ёй

15 ноября 2019
У Беларусі працягваецца датэрміновае галасаванне за кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў. Свой выбар сёння зрабіў і міністр адукацыі краіны. Ігар Карпенка прыбыў на выбарчы ўчастак разам з жонкай, сынам, нявесткай і ўнучкай,  каб аддаць голас за кандыдата.

Ігар Карпенка, Міністр адукацыі Беларусі: "Гэта прафесіяналы, якія дасягнулі пэўных вынікаў і ў прафесіі, і ў жыцці, людзі, якія маюць адпаведны ўзровень ведаў, людзі, кампетэнтныя ў пытаннях жыццядзейнасці канкрэтных структур горада Мінска і нашай  дзяржавы ў цэлым".


Тэгі:

#Выборы 2019