Каб на прылаўкі не трапіла няякасная піратэхніка, праводзяцца рэйды і прафілактычная работа з насельніцтвам

14 декабря 2019
Да Новага года ўсё менш часу. І па традыцыі менавіта ноч на 1 снежня б'е рэкорды па выкарыстанні петард і феерверкаў. Каб навагодні салют не стаў нагодай для бальнічнага, важна выкарыстоўваць толькі сертыфікаваную прадукцыю і выконваць усе правілы бяспекі. Каб на прылаўкі не трапіла няякасная піратэхніка, праводзяцца рэйды і прафілактычная работа з насельніцтвам. 

Да рэспубліканскай пераднавагодняй акцыі далучылася і Ганна Кавалёва. За праверку гандлёвай сеткі напярэдадні свята ўзяліся спецыялізаваныя службы. Па першым іх патрабаванні - дакументацыя, сертыфікаты і вогнетушыцель. Да гаспадароў гэтага павільёна пытанняў няма. Прадавец Ганна Шытава ў бізнесе ўжо 10 гадоў: пра петарды і салютныя батарэі ведае практычна ўсё.

Перад тым як купіць піратэхніку, трэба звярнуць увагу на ўпакоўку: на ёй не павінна быць пашкоджанняў і галоўнае - наяўнасць таварнага знака. Захоўваць пакупку да выкарыстання трэба толькі ў сухім месцы. А адсырэлыя феерверкі катэгарычна забараняецца сушыць на батарэі. Правяраць на сабе траўманебяспечнасць петард мы не будзем. За нас гэта зробіць вось такі манекен. Зараз на ім замацуюць піратэхніку, а затым падарвуць.  Прычым зробяць гэта ўразрэз з усімі патрабаваннямі бяспекі. Так, паводле легенды, гэты мужчына не вытрымаў дыстанцыю. Петарда ўзарвалася проста ў руках. 

Як вынік – адарваная кісць і траўма галавы. Вось такі букет можна атрымаць, калі грэбаваць правіламі бяспекі. Дарэчы, каб феерверк прынёс толькі добры настрой, трэба памятаць, што салют ўсталёўваюць на роўнай паверхні. Скрынкі з батарэяй салютаў замацоўваюць з абодвух бакоў зямлёй ці снегам - гэта выключыць верагоднасць перакульвання. Падпальваць варта на адлегласці выцягнутай рукі. Пасля гэтага адысці як мага далей. 

Дарэчы, па ўсёй краіне стартавала рэспубліканская акцыя "Бяспечны Новы год!". Арганізатары - супрацоўнікі МНС - правядуць яе ў 4 этапы. З праверкамі і прафілактычнымі рэйдамі наведаюць цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва, дамы сямейнага тыпу, санаторыі, школы, бальніцы і шэраг іншых устаноў. Таксама працягнуцца праверкі месцаў продажу піратэхнікі.