Што ў трэндзе ў беларускіх дызайнераў?

13 декабря 2013

У Мінску прадэманстравалі афіцыйную форму, у якой нашы хакеісты будуць гуляць на чэмпіянаце свету ў маі 2014. Свой погляд на хакейны дрэс-код прадэманстраваў і беларускі дызайнер Іван Айплатаў. Менавіта сусветнае спартыўнае першынство стала інспірацыяй для яго новай калекцыі. Аўтар прапанаваў арыгінальны погляд на хакейную экіпіроўку. Метамарфозы не абмінулі клюшку і шайбу.


Хакейная тэматыка распаўсюдзілася не толькі на мужчынскае, але і на жаночае адзенне. Дызайнер пагуляў з узорамі на кашулях і спадніцах.