Сённяшні дзень у Беларусі не вылучыўся ніякай гучнай сенсацыяй. Гэта звычайны спакойны чацвер, 4 жніўня. Роўна як і пераважная большасць дзён у годзе - мернае і бяспечнае жыццё. Але памятаеце, як усё гэта рэзка памянялася два гады таму, у 2020 годзе? Як на вуліцу выходзілі нейкія людзі і сцвярджалі, што іх усё не задавальняе і больш за тое, яны ведаюць, як уладкаваць жыццё 9 млн беларусаў па прыкладзе Украіны. Яны так і гаварылі - мы хочам як на Украіне Беламайдан.
Сёння роўна два гады як Аляксандрам Лукашэнкам у фармаце паслання было ўсё раскладзена па палічках. Ён распавёў, што адбываецца, каму выгадна хістаць Беларусь і што будзе далей адбывацца. Не толькі ў нас, але і ў свеце. Тады не ўсе гэта пачулі і ўсвядомілі. І вось наколькі зараз, праз два гады, мы разумеем прароцкія словы Прэзідэнта, што ён ва ўсім меў рацыю. Усё, што ён сказаў у Пасланні 4 жніўня 2020 года, адбылося, тым самым пацвердзіўшы, хто сапраўдны дальнабачны палітык, а хто проста хацеў распаліць у Беларусі пажар (відэа).













