Што стыхія нарабіла ў Беларусі? У Сетцы з'яўляюцца відэа з наступствамі непагадзі

7 августа 2023

Непагадзь у выглядзе ліўняў і моцнага ветру працягвае бушаваць у Беларусі. У байнэце  сталі з'яўляцца відэазапісы з наступствамі стыхіі.

Вуліцы, затопленыя дажджом  у Салігорску. Аналагічная сітуацыя на поўначы і паўднёвым усходзе краіны. Напрыклад,  у Нарачы і Мазыры з-за моцных дажджоў бачнасць на дарогах не перавышала 500 метраў.

Вынік моцнага ветру на сталічнай вуліцы Уруцкай - паваленыя дрэвы і пабітыя аўтамабілі.

Яшчэ адно надзвычайнае здарэнне падчас навальніцы адбылося  ў Капыльскім раёне. У вёсцы Целядовічы  маланка трапіла ў храм, загарэўся купал. Пажар быў аператыўна ліквідаваны ратавальнікамі. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.