Што пакінуў Высоцкі гурту "Дзядзька Ваня", распавядзём у 20:00 у шоу "Макаёнка, 9"

6 июня 2020
Самы вялікі вулічны фуд-корт Мінска адкрыўся на летні сезон. На адной пляцоўцы  размясціліся 15 фуд-тракаў і павільёнаў з рознай вулічнай ежай і абноўленым меню. Амерыканскія бейглы, чэшскі трдэльнік, грэчаскі гірас і стравы іншых краін можна пакаштаваць штодня з 12 дня і да 11 вечара. У цэнтры пляцоўкі з'явіўся новы арт-аб'ект - вялізнае перакуленае кашпо з пяском. А летнюю сцэну перанеслі на паветра, каб разгрупаваць гледачоў.

У цэлым у гэтым сезоне пляцоўка на вуліцы Куйбышава набыла новы выгляд. На тэрыторыі ўпершыню ўсталявалі сапраўдныя марскія кантэйнеры і новыя тэрасы, дзе можна схавацца ад сонца і дажджу. І сёння ў эфір з гэтай незвычайнай лакацыі  ў Мінску выходзіць "Макаёнка, 9".  Лайфхакі ад вядомага шэф-повара Беларусі  Антона Каленіка. І што пакінуў Высоцкі гурту "Дзядзька Ваня"? Пра гэта сёння ў 20:00  на "Беларусь 1".