Што трэба зрабіць, каб зберагчы дзяцей ад дарожных здарэнняў?

5 сентября 2013

І як навучыць бацькоў самім паказваць добры прыклад? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні сёння атрымалі курсанты цэнтра павышэння кваліфікацыі Міністэрства унутраных спраў Беларусі. Спецыялісты-практыкі раскрывалі сакрэты, як утрымаць увагу непаседлівых дзяцей і хто можа стаць для іх тым станоўчым героем, здольным навучыць асновам ПДР.



Аляксандр Бойка, выкладчык цэнтра павышэння кваліфикацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў МУС Беларусі: З 26 жніўня ў Мінску праходзіць акцыя Увага - дзеці!. Таму была неабходнасць растлумачыць бацькам, што дзеці - наша будучыня. І не толькі Дзяржаўтаінспецыя, міліцыя павінны своечасова прадухіляць супрацьпраўныя дзеянні, але і бацькі павінны ведаць, што яны нясуць адказнасць.


Спецыялісты занепакоеныя тым, што дзеці пераходзяць дарогу ў неналежных месцах. Яшчэ адной праблемай стала тое, што дарослыя і самі ігнаруюць правілы і не ўсталёўваюць дзіцячыя аўтакрэслы. Менавіта прафілактычныя гутаркі, па словах супрацоўнікаў ДАІ, здольныя прывіць правілы добрага тону на дарогах і скараціць колькасць аварый з удзелам дзяцей.