Сёння ў Мінску аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі. Тэмпература прагрэецца да +29 градусаў. У такіх умовах надвор'я асаблівую асцярожнасць варта праяўляць аўтааматарам. Пераграванне за рулём можа прывесці да недамагання і страты ўважлівасці. Каб пазбегнуць аварыйных сітуацый, ДАІ нагадвае аб правілах бяспекі.
Асаблівую ўвагу на свой фізічны стан трэба звярнуць вадзіцелям пажылога ўзросту і асобам з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі. Дарэчы, вадзіцелям трэба ўлічваць і стан дарожнага палатна. З-за высокіх тэмператур на асфальце з’яўляюцца паглыбленні. Гэта можа прывесці да страты кіравання аўтамабілем.













