Надзвычайнае здарэнне ў бальніцы хуткай дапамогі. Як нам паведамілі ў МНС, сёння каля 5:00 раніцы ў аднапавярховым будынку кіслароднай станцыі загарэўся камутацыйны блок падачы кіслароду. У выніку пажару пашкоджана запорная арматура. Падача кіслароду ў аддзяленні бальніцы была пераключана на рэзервовую сістэму. Зараз сістэма медыцынскага газазабеспячэння ў бальніцы функцыянуе ў штатным рэжыме. Узгаранне ліквідавана ратавальнікамі. Пацярпелых няма. Прычына інцыдэнту высвятляецца.
Надзвычайнае здарэнне ў бальніцы хуткай дапамогі - загарэўся камутацыйны блок падачы кіслароду
14 октября 2021













