Член Прэзідыума Савета Рэспублікі Таццяна Рунец сустрэлася з працоўным калектывам Мінскага завода пеністых він

22 июля 2020
Нягледзячы на складаны эканамічны фон, ключавыя паказчыкі  выкананыя. Пра гэта сёння падчас сустрэчы з працоўным калектывам Мінскага завода пеністых він заявіла член Прэзідыума Савета Рэспублікі  Таццяна Рунец. Па выніках мінулага года  прадпрыемства трапіла на Рэспубліканскую дошку пашаны. За 5 месяцаў гэтага года  прырост па ўсіх паказчыках: вырас аб'ём вытворчасці прадукцыі і чысты прыбытак, на чвэрць  у параўнанні з аналагічным перыядам 2019  павялічыўся экспарт.

Вытворчасць мадэрнізуецца. Ідзе праца і над пашырэннем экспартнай карты і аб'ёмаў продажаў.