Толькі за апошнія 7 месяцаў на перапрацоўку паступіла амаль 900 тон поліэтыленавых пакетаў. Існуючыя тэхналогіі не дазваляюць перапрацоўваць тонкі поліэтылен, які мінчане часцей за ўсё выкарыстоўваюць. Пакеты рвуцца, а смецце разносіцца ветрам і трапляе ў вадаёмы. Перыяд разлажэння такога поліэтылену дасягае некалькі дзесяцігоддзяў. Таму сталічныя эколагі прапануюць увесці ў зварот бяспечную папяровую ўпакоўку, якую можна перапрацоўваць неаднаразова.














