Лік карыстальнікаў Інтэрнэту ў свеце імкнецца да 40% насельніцтва зямлі

16 декабря 2013

Глабальная павуціна - самы галоўны рухавік прагрэсу. Высокі ўзровень пранікнення сеткі дае плюсы любой краіне.


Чаго чакаць ад беларускага Інтэрнэту, раскажа Юлія Плытнік. За два папярэднія гады байнэт значна падрос. Узровень пранікнення ва ўзроставай групе ад 15 да 74 гадоў - з 57% падняўся да 66%. У Еўрасаюзе сярэднім паказчыкам лічыцца ўзровень пранікнення Інтэрнэту 75%. А скандынавы пайшлі яшчэ далей - да 90%. У Беларусі такой шырынёй ахопу пахваліцца можа толькі тэлебачанне. У леташнім снежні ўзровень пранікнення ТБ у спыніўся на адзнацы 98% - у Мінску і 98,4% - у рэгіёнах.


Калі тэлебачанне зараз глядзяць усе, то інтэрнэт-аўдыторыя набірае абароты. З'яўляюцца новыя гаджэты, смартфоны, дзякуючы якім можна быць анлайн 24 гадзіны за суткі і быць у курсе апошніх падзей.


Аляксандр Чэкан, дырэктар інтэрнэт-партала: Зараз рост ідзе за кошт малых гарадоў. Гэтаму спрыяе і пранікненне шырокапалоснага мабільнага доступу, калі можна не прывязвацца да кабеля і атрымліваць доступ на дачы, у вёсцы. Дзе заўгодна.


Інтэрнэт-аўдыторыя пераходзіць у стадыю даросласці. Усё больш карыстальнікаў за пяцьдзесят пачынаюць сябраваць з Сусветнай сеткай - такі натуральны прырост.


Сяргей Туромша, намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП Белтэлеком: Мы прадугледжваем вялікія капіталаўкладанні па развіцці інфраструктуры на вёсцы. Да 2015 года мы планавалі пракласці каля 5 тысяч кіламетраў валаконна-аптычнага кабеля і ўвесці на вёсцы каля 1300 вузлоў для доступу ў Інтэрнэт.


Моладзь у Інтэрнэце ўжо па змаўчанні - стопрацэнтны паталок. А вось для тых, хто старэйшы, патрэбны дадатковыя стымулы. Сэрвісы камп'ютарнай пісьменнасці, напрыклад.


Асноўны ўзрост у сетцы - ад 25 да 34 - рухавік беларускага Інтэрнэту. Гэтая аўдыторыя будзе сталець і натуральным чынам пераходзіць у іншыя старэйшыя ўзроставыя групы, але з Інтэрнэту ўжо не сыдзе.