Колькасць зваротаў у службу 115 сёлета скарацілася на 10 %

23 августа 2023

Колькасць зваротаў у службу 115 сёлета скарацілася на 10 %. Гараджан хвалююць пытанні падтрымання жылых дамоў у добрым стане, парадак у пад'ездах, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый. У сельскай мясцовасці - праблемы водазабеспячэння і якасць вулічна-дарожнай сеткі.

У службу 115 паступаюць заяўкі з розных пунктаў Беларусі. Акцэнт робiцца на якасць, таму працу  ўдасканальваюць. Праблему можна агучыць па тэлефоне, у мабільным дадатку і на партале 115.бел.