Колькасць дзяржорганаў, якія вядуць адміністратыўны працэс, плануецца скараціць

24 февраля 2020
Дзяржорганаў, якія могуць прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці, стане менш - гэта адно з ключавых змяненняў у Кодэксе аб адміністратыўных правапарушэннях. Пра гэта сёння заявіў Генпракурор краіны на адкрыцці новага будынка пракуратуры Заводскага раёна Мінска. 

Аляксандр Канюк, Генеральны пракурор Беларусі: "Занадта шмат у нас суб'ектаў, якія вядуць адміністратыўныя працэсы, занадта шмат адміністратыўных правапарушэнняў, некаторыя з іх будуць дэкрыміналізаваныя. Гэтая работа зараз ідзе, прычым даволі інтэнсіўна. І не толькі гэтая работа, пастаўлена задача Прэзідэнтам паглядзець на карупцыйнае заканадаўства, анансавана нарада з Прэзідэнтам. Перад гэтым мы яшчэ збяромся з праваахоўнікамі і вырашым, наколькі гэта неабходна".

Таксама Аляксандр Канюк адзначыў, што на плечы органаў пракуратуры кладзецца сур'ёзная адказнасць. Таму павінна развівацца і сістэма правасуддзя. А новы будынак пракуратуры Заводскага раёна дазволіць спецыялістам працаваць больш аператыўна.