У свеце колькасць людзей, якія галадаюць, за апошнія 3 гады павялічылася ўдвая

16 октября 2022
16 кастрычніка - Сусветны дзень харчавання. Генеральны сакратар ААН у сваім пасланні з гэтай нагоды вымушаны канстатаваць: за апошнія 3 гады колькасць людзей, якія пакутуюць ад голаду, павялічылася больш чым у 2 разы. Антоніу Гутэрыш заклікаў перайсці ад роспачы да дзеянняў. Але ў еўрапейскіх краін разуменне ўзаемадапамогі і падтрымкі  своеасаблівае. Ад заходніх санкцый пакутуюць самыя бедныя краіны.