Чатыры тысячы квадратаў ільду

8 декабря 2017

Cамы вялікі мабільны каток! Адкрытая лядовая пляцоўка «Чыжоўка» - рэкардсмен у нашай краіне. Плошча - чатыры тысячы квадратаў. Лёд на ёй здольны выстаяць нават пры тэмпературы плюс 8 градусаў. Акрамя катання, абсталявана пляцоўка і для хакейных баталій. Ахвочыя могуць пазаймацца з інструктарам. Сёння ўваход на каток бясплатны.

Лядовая пляцоўка ў Заводскім раёне працуе па буднях з 10 да 22 гадзін, а ў выхадныя - з 8 раніцы. Усяго ў нашай сталіцы будзе 50 каткоў і 30 хакейных каробак.