Чатыры станцыі метро адкрыюць у першай палове 2020 года

30 июля 2019
А пробны цягнік запусцяць у студзені. Будаўнічыя работы завяршаюцца на "Вакзальнай", зараз ідзе апрацоўка. На станцыі будуць два пешаходныя тунэлі, якія аб'яднаюць першую і трэцюю лініі метро. Пры гэтым пасажырапатокі пры пераходзе з адной станцыі на іншую сустракацца не будуць. Апрацоўчыя аботы вядуцца таксама і на станцыі "Кавальская слабада", а вось на "Юбілейнай плошчы" іх яшчэ не пачыналі.