Чатыры самалёты Як-130 папоўняць шэрагі ВПС Беларусі

26 августа 2015

Кантракт на пастаўку новай партыі навучальна-баявых машын падпісаны сёння ў Маскве. Бакі прыйшлі да канчатковага пагаднення на авіякасмічным салоне МАКС-2015, які праходзіць у гэтыя дні ў падмаскоўным Жукоўскім. Як-130 - двухмесны рэактыўны навучальна-баявы самалёт новага пакалення, прызначаны для навучання і баявой падрыхтоўкі лётчыкаў. Самалёты здольныя весці бой у складаных метэаўмовах з паветранымі і наземнымі цэлямі. Сваімі характарыстыкамі Як-130 блізкі да сучасных знішчальнікаў на дагукавой хуткасці палёту. Нагадаем, у красавіку гэтага года беларуская армія ўжо атрымала аналагічную партыю. Машыны паступілі на ваенны аэрадром у Лідзе.