Чатыры птушкафабрыкі абавязалі знізіць цэны

11 июля 2014

Мінэканомікі выкрыла ў парушэнні антыманапольнага заканадаўства чатыры птушкафабрыкі і абавязала іх знізіць цэны. Нагадаем, 21 мая Міністэрствам эканомікі было ўзгоднена павышэнне адпускных цэнаў на тушкі куранят-бройлераў на 10% для таго, каб замясціць на ўнутраным рынку мясам курыцы свініну, якая падаражэла. Вядома, што чатыры птушкафабрыкі ўступілі ў цэнавую змову і павысілі цэны на паўфабрыкаты з мяса птушкі адразу на 40%. Мінэканомікі загадала птушкафабрыкам знізіць цэны на паўфабрыкаты, аднавіць іх да ўзроўню, які дзейнічаў да 21 мая.


Кіраўнік дэпартамента цэнавай палітыкі таксама растлумачыў, што ў выпадку, калі птушкафабрыкі толькі фармальна выканаюць загады па зніжэнні цэнаў, але не будуць пастаўляць паўфабрыкаты ў гандаль, антыманапольны орган можа разглядаць гэта як стварэнне дэфіцыту і рэагаваць на гэта дадатковымі штрафнымі санкцыямі.