Чацвёрты маладзёжны форум педагогаў праходзіць у Мінску

29 октября 2015

Новыя ідэі, крэатыўныя падыходы і рашэнні – чацвёрты маладзёжны форум педагогаў праходзіць у Мінску. Гарадскі адукацыйны цэнтр “Лідар” аб’яднаў паўтары сотні спецыялістаў з рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Гэта 16 каманд, якія на працягу трох дзён удзельнічаюць у навукова-практычнай канферэнцыі, майстар-класах і трэнінгах. Сёння адкрылі інтэрактыўную музейную пляцоўку. Тут сабраная гісторыя стварэння маладзёжных арганізацый.

Заўтра падчас закрыцця маладзёжнага фестывалю падвядуць вынікі трохдзённай працы. Кожны ўдзельнік атрымае сертыфікат.