Чацвёрты год запар удзельнікі турніру ўдзельнічаюць у акцыі "Калядная традыцыя"

6 января 2016

І вось ужо чацвёрты год запар удзельнікі турніру знаходзяць магчымасць адставіць клюшкі ў бок, каб паўдзельнічаць у акцыі "Калядная традыцыя". Арганізатары вызначаюць дзіцячы прытулак або дзіцячы дом, які падтрымліваюць фінансава. Гэтым разам хакейная дэлегацыя адправілася ў Радашковічы. Мясцовая школа-інтэрнат атрымала 200 мільёнаў рублёў ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і яшчэ 100 - ад Федэрацыі хакея Беларусі.

Ксенія Голуб, памочнік старшыні Прэзідэнцкага спартыўнага клуба: "Тут былі і мішкі, і зайкі, і ўсё на свеце. Прама відаць, як яны хваляваліся, як яны чакалі хакеістаў. Хакеісты таксама вельмі чакаюць гэтых сустрэч, яны пастаянна пра гэта пытаюцца. А традыцыя будзе, можна нейкія падарункі прывезці, пагутарыць".

Дзеці атрымалі і падарункі ад хакеістаў, а заўтра навучэнцы школы-інтэрната адправяцца ў Мінск, каб самім убачыць вырашальныя матчы Каляднага турніру.