Чацвёрты дзень датэрміновага галасавання. Гомельская вобласць сярод лідараў па яўцы

15 ноября 2019
У Беларусі працягваецца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Яўка выбаршчыкаў за тры дні склала  19,43 %. Па актыўнасці Гомельская вобласць сярод лідараў. Загадзя аддаць свой голас у рэгіёне прыйшлі многія спартсмены, якія ў асноўны дзень выбараў будуць занятыя на спаборніцтвах і трэніроўках. Сярод іх  гомельскі гімнаст-акрабат Артур Белякоў, у якога  золата II Еўрапейскіх гульняў, серабро этапа Кубка свету і чэмпіянату Еўропы. Правам датэрміновага галасавання скарыстаўся і Вячаслаў Макаранка -  заслужаны майстар спорту Беларусі па грэка-рымскай барацьбе, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Афінах, а цяпер  трэнер маладога пакалення спартсменаў.

Нагадаем, апошні дзень датэрміновага галасавання пройдзе заўтра, 16 лістапада. Усяго ў спісы выбаршчыкаў уключаны амаль 6 мільёнаў 900 тысяч чалавек.