Чвэрцьвекавы юбілей адзначае тэлерадыёкампанія "Мір".

20 октября 2017

Святочная цырымонія прайшла сёння ў беларускім прадстаўніцтве аб'яднання. Віншаванне з юбілеем ад Прэзідэнта зачытала прэс-сакратар Кіраўніка дзяржавы. На ўрачыстасці сабраліся і калегі - кіраўнікі беларускіх тэлеканалаў. У нашай краіне прадстаўніцтва заснавана ў 94-м годзе, з таго моманту яго штат вырас да 80-ці супрацоўнікаў.

У розных краінах сёння працуюць 11 прадстаўніцтваў тэлерадыёкампаніі "Мір". Яе аўдыторыя дасягае 50-ці мільёнаў гледачоў і слухачоў. Кожны дзень журналісты асвятляюць падзеі палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця Садружнасці. Калектыў Белтэлерадыёкампаніі далучаецца да віншаванняў і жадае калегам плённай працы і толькі добрых навін.