Чацвёртая гімназія сталіцы прапанавала інтэрактыўную экскурсію па сваёй навучальнай установе

22 мая 2019

Канец навучальнага года для школ і гімназій сталіцы - час для самапрэзентацыі. Больш даведацца пра ўстановы можна ў дні адкрытых дзвярэй. Чацвёртая гімназія сталіцы прапанавала інтэрактыўную экскурсію па сваёй навучальнай установе. Працавалі адразу некалькі лакацый. Спартыўная - на стадыёне, дзе можна было ўбачыць разнастайнасць гурткоў, ва ўнутраным дворыку размясцілася імправізаваная сцэна. Побач працавалі майстэрні па вышыўцы і малюнку. Бацькі разам з дзецьмі маглі паўдзельнічаць ў майстар-класах і адразу запісацца ў гурток.

Паколькі чацвёртая гімназія Мінска беларускамоўная, вялікая ўвага надаецца вывучэнню спадчыны і традыцый нашай краіны. Тут створаны Цэнтр беларускай нацыянальнай культуры і працуе Музей народнага побыту.