Чвэрць жыхароў сталіцы засцераглі сябе ад грыпу

10 ноября 2013

Чвэрць жыхароў сталіцы ўжо засцераглі сябе ад грыпу, а гэта каля 500 тысяч грамадзян. З іх 385 тысяч зрабілі прышчэпку бясплатна. Гэта найперш пажылыя людзі, дзеці ад 6 месяцаў да 3 гадоў, цяжарныя жанчыны. Акрамя іх, асобы з павышанай групы рызыкі: медработнікі, навучэнцы, настаўнікі і выхавальнікі. Кіраўніцтва некаторых прадпрыемстваў таксама пахвалявалася пра сваіх работнікаў. Больш за 80 тысяч супрацоўнікаў - у спісе тых, хто засцярог сябе ад грыпу.