Дабрачынная дэлегацыя з Францыі прыбыла ў Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Госці прыехалі, каб асабіста падарыць дзятве аўтамабіль са спецыяльным пад'ёмнікам для інвалідных калясак і крэсламі з рэгуляваннем для перавозкі людзей з фізічнымі асаблівасцямі. У сваю чаргу выхаванцы арганізавалі святочны канцэрт.
У Чэрвенскім доме-інтэрнаце сёння - 96 дзяцей і 170 "маладых дарослых". Гэта выхаванцы ўзростам ад 7 да 31 года. Установа была створана ў 1930-х гадах мінулага стагоддзя. У 2006-м інтэрнат здабыў новы добраўпарадкаваны будынак. Установа стварае ўсе ўмовы для ўсебаковага развіцця сваіх выхаванцаў і для сацыяльнай адаптацыі дзяцей-інвалідаў.













